25 красавiка 2024, Чацвер, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэнісістка Марыя Шарапава вяртаецца ў Гомель

13

Як прызналася сама Марыя Шарапава, гэта будзе першае наведванне Гомеля пасля дзесяцігадовага перапынку.

Пасля Уімблдона, які скончыўся для Марыі Шарапавай не занадта ўдала, вядомая тэнісістка вырашыла з'ездзіць у Гомель у госці да бабулі, піша Штодзённік.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта «Савецкага спорту», ці сапраўды пасля Уімблдона тэнісістка мае намер паляцець у Гомель, Шарапава адказала: «Так, адпраўлюся туды ў сераду раніцай. Я 10 гадоў не была ў гэтым горадзе, вельмі хачу ўбачыць сваю бабулю, пагутарыць з роднымі. Усё ж такі, калі б не катастрофа ў Чарнобылі, я б нарадзілася ў Беларусі».

Нагадаем, што Марыя Шарапава нарадзілася ў 1987 годзе ў маленькім сібірскім гарадку Нягань, куды яе бацькі пераехалі з Гомеля (Беларусь), ратуючыся ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

28 чэрвеня ў чацвёртым крузе Уімблдона 17-я ракетка свету Марыя Шарапава ў цэнтральным матчы дня не змагла адолець Серэну Уільямс.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках