9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менаблвыканкам дазволіў прадаваць піва на прыпынках

37

Менаблвыканкам адмяніў забарону на продаж піва і іншых слабаалкагольных напояў у шапіках на прыпынках грамадскага транспарту.

Нагадаем, што забарона на гандаль півам і іншымі слабаалкагольнымі напоямі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7% у шапіках на прыпынках грамадскага транспарту была ўведзеная ў Менскай вобласці ў канцы лета 2009 года на падставе рашэння Менаблвыканкама №479 ад 19.05.2009 года. Гэтае рашэнне было прынятае на падставе пастановы Саўміна №317 ад 06.03.2006 года, якая, з аднаго боку, таксама ўводзіла абмежаванні на гандаль півам у вызначаных месцах (навучальных установах, ва ўстановах сістэмы аховы здароўя і г.д.), а з іншага боку, дала аблвыканкамам і Менгарвыканкаму права ўводзіць дадатковыя абмежаванні на сваіх тэрыторыях. Гэтым у 2009 годзе і скарыстаўся Менаблвыканкам, зрэшты, не толькі ён, піша «Штодзённік».

Акрамя прыпынкаў грамадскага транспарту, Менаблвыканкам тады забараніў кругласутачна гандляваць півам у аб'ектах дробнарознічнай гандлёвай сеткі (намётах, павільёнах без гандлёвай залы, шапіках), перасоўных сродках развазнога і разнаснога гандлю (гандлёвых аўтаматах, аўтакрамах і іншых спецыяльных прыстасаваннях), за выключэннем аўтакрамаў, якія здзяйсняюць рознічны гандаль у сельскай мясцовасці.

Зараз новым рашэннем Менаблвыканкама з ранейшага выключаная норма, якая забараняла гандляваць півам і слабаалкагольнымі напоямі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7% «у гандлёвых аб'ектах, размешчаных на прыпынкавых пунктах маршрутаў грамадскага транспарту».

Гэтае рашэнне ўжо ўступіла ў законную сілу.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках