Выстава «Белагра»: парасячые скачкі напярэдадні пеўневых баёў (Фота)
10- 9.06.2010, 11:53
У межах адкрыцця XX міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра» на землях ААТ «Гастэлаўскае» ў Менскам раёне прайшлі парасячые скачкі.
У загоне даўжынёй каля сямі метраў па сігнале стартавалі двое спецыяльна навучаных парасятаў. Лепшым станавіўся той, хто пераадольваў дыстанцыю першым, перадае БелаПАН.
Парасячыя скачкі — адзін са шматлікіх сюрпрызаў, якія чакаюць наведнікаў выставы «Белагра». Напрыклад, заўтра, 9 чэрвеня, на пляцоўцы ААТ «Гастэлаўскае» пройдуць пеўневыя баі.
Удзельнікамі выставы сталі 430 фірмаў і кампаніяў з 19 краінаў. На працягу амаль тыдня выстава будзе праходзіць на дзвюх пляцоўках: на праспекце Пераможцаў, 14, а таксама на ўжо апрабаванай летась дэманстрацыйнай пляцоўцы ААТ «Гастэлаўскі» Менскага раёна, дзе асноўны акцэнт зроблены на арганізацыі і правядзенні агляду і паказу сельгастэхнікі.






