Мінабароны яшчэ вырашае, ці купляць у Расеі С-400
49- 13.07.2010, 13:52
Беларусь разглядае пытанне аб закупках ў Расеі зенітна-ракетных комплексаў С-400.
Пра гэта паведаміў у аўторак на паседжанні Каардынацыйнага камітэта СПА СНД камандуючы ВПС і СПА Беларусі генерал-маёр Ігар Азаронак.
«Мы разглядаем розныя варыянты аснашчэння беларускіх ВПС і СПА рознымі сродкамі абароны, у тым ліку і С-400. Пытанне разглядаецца і прапрацоўваецца - гэта пытанне не аднаго дня», - сказаў Азаронак.
У сваю чаргу галоўнакамандуючы ВПС РФ генерал-палкоўнік Аляксандр Зелін заявіў аб гатоўнасці РФ паставіць ЗРК.
«Паколькі ў нас адзіная сістэма СПА, то, калі Беларусь будзе закупляць гэты комплекс, натуральна, мы яго ім паставім», - сказаў Зелін, паведамляе РИА «Новости».