10 чэрвеня 2026, Серада, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстанская апазіцыя сабрала мільён подпісаў за адстаўку ўрада

12

Мільён казахстанцаў падпісаліся пад маніфестам апазіцыі, якія запатрабавалі роспуску парламента і адстаўкі ўраду.

Такія дадзеныя, як паведамляе ІА «Фергана.Ру», апублікавала Аб'яднаная сацыял-дэмакратычная партыя (АСДП) «Азат», якая займалася зборам подпісаў. Усяго ў Казахстане пражываюць больш за 15 мільёнаў чалавек.

Дзеючы ўрад апазіцыянеры лічаць «марыянеткавым», а існуючы ў краіне аднапартыйны парламент - нелегітымным. Нагадаем, што пасля выбараў 2007 года ў ніжняй палаце парламента была толькі адна партыя - кіруючая «Нур Отан» («Святло Айчыны»), лідэрам якой з'яўляецца прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

У дакумент, распрацаваны апазіцыяй, уключаныя і патрабаванні эканамічнага характару. Апазіцыянеры заяўляюць, што новыя парламент і ўрад, якія прыйдуць на змену ранейшым, павінны спыніць рост коштаў, падвоіць зарплаты, пенсіі і стыпендыі, наладзіць масавае будаўніцтва даступнага жылля.

Змяніць урад і парламент, на думку АСДП, павінны прэзідэнт. У партыі спадзяюцца, што ён «прыслухаецца да голасу казахстанцаў», а таксама «ўсведамляе сваю долю адказнасці за рост сацыяльнага напружання».

Збор подпісаў, як заяўляюць у партыі, будзе працягнуты.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках