Даляр зноў пачаў расці
5- 13.07.2010, 18:12
Курс даляра ЗША па выніках прайшоўшых 13 ліпеня біржавых таргоў склаў 3.014 рублёў.
Па дадзеных Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах далярам ўдзельнічала 25 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 12 млн. 160 тыс. (попыт - 12 млн. 160 тыс., прапанова - 5 млн. 595 тыс.), перадае БелаПАН.
У таргах расейскім рублём удзельнічала 24 банкі. Курс вырас на 0,12 рубля да 97,68 рубля. Аб'ём таргоў склаў 379 млн. 918 тыс. расейскіх рублёў (попыт - 395 млн. 609 тыс., прапанова - 379 млн. 818 тыс.).
У таргах еўра прынялі ўдзел 24 банкі. Аб'ём пагадненняў склаў 13 млн. 607 тыс. (попыт - 13 млн. 605 тыс., прапанова - 14 млн. 608 тыс.), а курс знізіўся на 6 рублёў да адзнакі 3.781 рубель за еўра.