9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па Еўропе з працягнутай рукой

24

Беларуская дэлегацыя з кіраўнікамі фінансавага і эканамічнага блокаў ўрада накіравалася ў тыднёвы тур у Заходнюю Еўропу.

Сярод падарожнікаў - першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Юрый Алымаў, міністр фінансаў Андрэй Харкавец і міністр эканомікі Мікалай Снапкоў. Яны пабываюць у Лондане, Франкфурце-на-Майне, Мюнхене, Цюрыху і Жэневе.

Чыноўнікі правядуць сустрэчы з патэнцыяльнымі інвестарамі, паведамляе «Наша Ніва».

Нагадаем, што зусім нядаўна, 9 ліпеня, на сустрэчы з камісарам па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства Штефанам Фюле Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Мы не звалімся, не будзем поўзаць на каленях ні перад кім - ні перад вамі, ні перад Расеяй, ні перад Амерыкай».

«Давайце дамовімся, што галоўнае - гэта нашы суверэнітэт, бяспека і незалежнасць нашай краіны», - падкрэсліў кіраўнік. «У імя гэтай незалежнасці мы будзем рабіць усё. Мы не будзем бегаць па Еўропе, Амерыцы, Расіі, браць у вас грошы», - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках