Беларускія ліцэісты наведалі вуліцу Купалы ў Гданьску (фота)
- 20.07.2010, 15:50
Падчас летняй сэсіі Беларускага гуманітарнага ліцэю, якая скончылася ў польскім Гданьску, навучэнцы разам з выкладчыкамі наведалі памятны знак на вуліцы Янкі Купалы.
Імпрэзу адкрыў дырэктар ліцэю Ўладзімер Колас. Ліцэісты чыталі вершы Купалы, сьпявалі беларускія песьні, перадае Радыё «Свабода».
Ліцэісты мяркуюць таксама сустрэцца зь беларускай дыяспарай у Гданьску. Мае адбыцца і прыём у Радзе гораду Гданьску з удзелам кіраўніцтва Рады й мэрыі.

