10 чэрвеня 2026, Серада, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Румыніі ўскрылі магілу Мікалае Чаўшэску

10

Парэшткі румынскага дыктатара Мікалае Чаўшэску і яго жонкі Алены, расстраляных у 1989 годзе, эксгумаваныя для ідэнтыфікацыі.

Удавец іх дачкі Зоі, Мірча Опран раней заявіў, што неабходна правесці экспертызу ДНК, каб пераканацца, што ў магіле на ваенных могілках у бухарэсцкім раёне Генча сапраўды знаходзяцца парэшткі Мікалае і Алены Чаўшэску, паведамляе lenta.ru cо спасылкай Agence France-Presse.

Мікалае Чаўшэску кіраваў Румыніяй з 1965 года ў якасці першага сакратара ЦК Камуністычнай партыі, а з 1974 года - яшчэ і ў якасці прэзідэнта і прэм'ер-міністра. Алена Чаўшэску з 1972 года ўваходзіла ў ЦК, а з 1980-га была, да таго ж, першай намесніцай прэм'ер-міністра.

Рэжым Чаўшэску быў зрынуты ў снежні 1989 года. Дыктатар з жонкай збеглі з ахопленага вулічнымі беспарадкамі Бухарэсту, аднак былі схопленыя вайскоўцамі, якія паўсталі. 25 снежня 1989 года румынскае тэлебачанне транслявала кароткі судовы працэс, на якім Мікалае і Алена Чаўшэску былі абвінавачаныя ў генацыдзе і прысуджаныя да растрэлу. Прысуд быў прыведзены ў выкананне адразу пасля заканчэння трансляцыі. Целы мужа і жонкі Чаўшэску спачатку былі адвезеныя на стадыён "Сцяўа", а затым, як абвясцілі новыя ўлады, пахаваныя на размешчаных непадалёк ад стадыёна могілках Генча.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках