Замежныя грамадзяне, якія жывуць у Беларусі, будуць занесеныя ў асобны банк дадзеных
2- 21.07.2010, 10:52
Сёння ўступае ў сілу новы закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», а таксама іншыя звязаныя з ім дакументы.
У тым ліку ў Беларусі будзе сфарміраваны цэнтральны банк дадзеных уліку замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія прыбываюць у краіну, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС. Згодна з пастановай Саўміна № 994 ад 1 ліпеня 2010 года ў гэтую базу дадзеных будуць трапляць пашпартныя дадзеныя (пол, узрост, прозвішча, імя і г.д.), месца пражывання ці часовага знаходжання, а таксама іншыя звесткі.
Што датычыцца новай рэдакцыі закона «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», то яна змяняе парадак рэгістрацыі замежнікаў. Калі раней яны павінны былі рэгістрававацца па месцы свайго знаходжання ў рэспубліцы на працягу трох дзён (за выключэннем выходных і святаў), то цяпер гэты тэрмін падоўжаны да пяці дзён. Выключэнне складаюць грамадзяне Расеі, Літвы і Латвіі: яны вызваленыя ад працэдуры рэгістрацыі (у першыя 30 сутак).
Іншая новаўвядзенне - турысты рэгіструюцца па месцы першапачатковага часовага знаходжання на ўвесь перыяд свайго тура па Беларусі. Унесены змяненні і ў пералік арганізацый, якія маюць права рэгістрававаць замежнікаў, якія часова прыбываюць у краіну. Напрыклад, у яго дададзены санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі.
Істотныя змены ўнесены і ў арт. 56 згаданага закона. Яны тычыцца прычынаў адмовы замежным грамадзянам ў выдачы дазволу на сталы побыт. Яно не будзе выдавацца, калі маюцца дакументы і (або) звесткі, якія пацвярджаюць, што шлюб з грамадзянінам Беларусі альбо замежнікам, якія пастаянна пражываюць у рэспубліцы, заключаны замежнікам выключна ў мэтах атрымання дазволу на сталы побыт. Выяўляць такія фіктыўныя шлюбы дапаможа палажэнне аб парадку атрымання органамі ўнутраных спраў дакументаў і звестак, якія пацвярджаюць, што шлюб з беларускім грамадзянінам альбо замежным грамадзянінам або асобай без грамадзянства, якія стала пражываюць у Беларусі, заключаны замежнікам ці апатрыдам выключна для атрымання дазволу на сталы побыт у нашай рэспубліцы .Гэты дакумент быў зацверджаны пастановай Саўміна № 891 ад 10 чэрвеня 2010 года і таксама ўступае ў сілу з 21 ліпеня.
Палажэнне дакладна рэгламентуе дзейнасць міліцыі ў гэтай сферы, а таксама парадак збору доказаў і правядзення адпаведных праверачных мерапрыемстваў. У заканадаўстве з'явіліся падставы для таго, каб супрацоўнікі міліцыі або пракурорскія работнікі маглі ініцыяваць судовы разгляд пытання аб прызнанні шлюбу фіктыўным. Калі суд прымае адпаведнае рашэнне, то дазвол на сталы побыт замежніку анулюецца. Пры гэтым дзеянні праваахоўнікаў ні ў якім разе не будуць накіраваны на разбурэнне сям'і, адзначылі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС