Ангельскія стадыёны забараняюць выкарыстанне вувузелаў
13- 21.07.2010, 11:32
Лонданскі футбольны клуб «Арсенал» забараніў выкарыстанне вувузелаў заўзятарамі падчас хатніх матчаў каманды.
Пранос афрыканскіх дудак на «Эмірэйтс» забаронены для забеспячэння камфорту і бяспекі наведнікаў арэны, інфармуе «Прэсбол» са спасылкай на sports.ru.
У панядзелак аналагічную забарону на вувузелы наклаў «Тотэнхэм», а крыху раней гэта зрабілі «Кардзіф», «Іпсвіч», «Лестэр» і «Саўтгемптан», якія прадстаўляюць чэмпіёншып.