9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ пачало канкураваць з Беларуссю на расейскім рынку сухога малака

26

Нават з улікам блізкасці і адсутнасці пошлінаў беларуская прадукцыя не танней за еўрапейскую і новазеландскую.

Еўрапейскія краіны пачалі замяшчаць Беларусь у пастаўках у Расею малочных прадуктаў, у першую чаргу сухіх, паведаміў 22 ліпеня выканаўчы дырэктар Малочнага саюза Расеі Уладзімір Лабінаў.

«Асноўным пастаўшчыком сухіх малочных прадуктаў у РФ на працягу апошніх гадоў была Беларусь. Сёлета ў структуры імпарту сухіх малочных прадуктаў доля еўрапейскіх краінаў далёкага замежжа расце. Таму што Беларусь нават пры росце аб'ёмаў вытворчасці малака сёння не ў стане задаволіць той аб'ём спажывання, які складаецца ў Расеі», — цытуе Лабінава РІА «Новости».

Пры гэтым ён адзначыў, што беларуская малочная прадукцыя, у прыватнасці сухія малочныя прадукты, даражэй, чым такія ж прадукты, якія пастаўляюцца з Еўропы і нават з Новай Зеландыі. «У беларусаў ёсць перавага — у нас з імі бяспошлінны гандаль. Але нават з улікам гэтага беларуская прадукцыя не танней», — падкрэсліў Лабінаў.

У сваю чаргу старшыня праўлення Нацыянальнага саюза вытворцаў малака («Саюзмалако») Андрэй Даніленка падкрэсліў, што Беларусь мае вельмі якасную малочную прадукцыю. Пры гэтым ён адзначыў, што «у межах нашага жадання мець стабільную коштавую палітыку Беларусь у гэты летні перыяд наўмысна абмежавала аб'ём паставак малочнай прадукцыі ў Расею».

Па словах Даніленкі, «Беларусь здольная істотна павялічыць аб'ёмы паставак на расейскі рынак». Ён таксама дадаў, што Беларусь будзе заставацца асноўным і самым буйным пастаўшчыком малочнай прадукцыі на расейскі рынак.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках