На заводзе «Атлант» студзеньскія святы адпрацоўваюць у 30-градусную спякоту
16- 27.07.2010, 11:51
Адміністрацыя Менскага заводу халадзільнікаў «Атлант» перанесла працоўны дзень з 8 студзеня на суботу 24 ліпеня.
Па словах працоўных, у гэты дзень тэмпература паветра ў некаторых цэхах дасягала 33 градусаў.
Паводле дадзеных сайта praca-by.info, асабліва цяжкія ўмовы былі ў цэхах станка-інструментальнага працэсу і такарна-фрэзерных станкоў, паколькі там нельга адчыняць вокны. Працоўныя прапанавалі з-за спякоты перанесці працоўны дзень на верасень.
Аднак старшыня афіцыйнага прафкама Валеры Нікалаенка заявіў, што 23 ліпеня адбылося пашыранае паседжанне прафкама, на якім абмяркоўвалася сітуацыя са спякотай. І ўсё роўна было вырашана працаваць. Працоўны дзень з-за спякоты скарочаны не быў.