9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Алег Сурган на волі (Фота)

5
Палітвязень Алег Сурган на волі (Фота)

Раніцай 27 ліпеня з калоніі горада Глыбокае быў вызвалены палітвязень Алег Сурган.

Яго сустракалі сябры і паплечнікі. Ахоўнікі правялі Алега Сургана пад канвоем да самай машыны тых, хто сустракаў, каб працэс сустрэчы прайшоў хутка і без лішняга шуму, паведамляе «Радыё Свабода».

Нагадаем, 19 лютага суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прысудзіў Сургана да шасці месяцаў арышту нібыта за супраціў супрацоўнікам міліцыі і выплаты 2,5 млн. рублёў кампенсацыі маральнай шкоды міліцыянту Сяргею Дудкевічу.

Інцыдэнт, у сувязі з якім прайшоў судовы разгляд, адбыўся 3 верасня 2009 года. Алега Сургана і яго малодшага брата Тараса затрымалі на прыпынку грамадскага транспарту каля Віцебскага медуніверсітэта, на будынку якога ў той момант хтосьці вывесіў бел-чырвона-белы сцяг.

У пратаколе, складзеным у Кастрычніцкім РУУС Віцебску, Сургана абвінавацілі ў вывешванні сцяга, аднак пазней гэты пратакол кудысьці знік, а замест яго з'явіўся іншы: нібыта Сурган знаходзіўся ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе, нецэнзурна лаяўся і пры затрыманні ўкусіў міліцыянта за палец.

Сам Сурган сцвярджае, што ў аддзяленні міліцыі да яго ўжываліся катаванні, што было зафіксавана медыцынскім аглядам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках