Каля Гомельскага хімзавода раслі каноплі вышынёй два метры
23- 27.07.2010, 13:08
Каля 2 гектараў дзікіх канопляў, вышыня якіх месцамі дасягала двух метраў, выявілі аператыўнікі ў раёне Гомельскага хімзавода.
Як перадае «Еўрарадыё» са спасылкай на газету «Гомельская праўда», за няпоўных два летнія месяцы на тэрыторыі Гомельскай вобласці ўжо выяўлена каля 8 гектараў пасеваў, на якіх знішчана 35 тон канопляў.