У рэзідэнцыі амбасадара ЗША пройдзе фестываль беларускай музыкі «Амбасовішча»
4- 27.07.2010, 14:16
27 ліпеня ў рэзідэнцыі амерыканскага амбасадара ў Раўбічах у шосты раз пройдзе фестываль беларускай музыкі «Амбасовішча».
Як паведамілі БелаПАН у амбасадзе ЗША, да ўдзелу запрошаны сем беларускіх гуртоў, сярод якіх - пераможцы мінулых фестываляў: «Кальмары» (Бяроза), «Хуткі Смоўж» (Магілёў-Слаўгарад), Dali (Менск), «Ў» (Менск), «Нейра Дзюбель» (Менск), «Босае сонца» (Менск), Naka (Менск). У якасці гасцей выступіць рэгі-ска-гурт з ЗША The Bishops (штат Небраска).
Упершыню «Амбасовішча» прайшло ў Раўбічах ў 2005 годзе. Паколькі ў ліпені гэтага года амбасада ЗША абвясціла аб рашэнні адмовіцца ад рэзідэнцыі ў Раўбічах, далейшы лёс фэсту невядомы.