10 чэрвеня 2026, Серада, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі выйгралі золата і срэбра чэмпіянату Еўропы

2

Надзея Астапчук і Наталля Міхневіч выйгралі золата і срэбра чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў штурханні ядра ў гішпанскай Барселоне.

Надзея Астапчук у сваёй лепшай спробе паказала вынік 20,48 м, Наталля Міхневіч - 19,53 м. Прычым абедзве самыя паспяховыя спробы былі заключнымі, шостымі, паведамляе БелТА.

Бронза ў расеянкі Ганны Аўдзеевай - 19,39 м.

Алімпійская чэмпіёнка-2000 беларуска Яніна Правалінская-Карольчык з 19,29 м стала чацвёртай, хаця пасля трох спробаў займала трэцяе месца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках