Палітжаўнер Зміцер Хведарук дэмабілізаваўся з арміі (Фота)
6- 29.07.2010, 16:14
Прызваны гвалтоўна у армію актывіст «Маладога Фронту» служыў яфрэйтарам у чыгуначных войсках у Жодзіна.
Зміцер Хведарук, Іван Шыла і Франак Вячорка былі прызваныя ў армію ў 2009 годзе.
З палітжаўнераў толькі Хведарук адслужыў увесь тэрмін, хаця ўвесь час меў праблемы са здароўем – яму нават зрабілі аперацыю, паведамляе «Радыё Свабода».
Актывіста «Маладога Фронту» 28 студзеня 2009 года гвалтам адвезлі ў ваенкамат, а потым у турму на Акрэсціна нібыта адбываць пакаранне за ўдзел у акцыі 1 траўня 2008 года, у Дзень Еўропы. Пазней высветлілася, што такой пастановы суда не было. Тым не менш Хведарука два дні пратрымалі ў турме. Адтуль яго ў кайданках вазілі на медагляд у менскую паліклініку №14, дзе абследаванне было зроблена за 40 хвілінаў. У кайданках Хведарука адвезлі і ў ваенную частку ў Жодзіна.





