9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намстаршыні Нацбанка будуць прызначацца па прынцыпе лаяльнасці?

6

Лукашэнка сваім указам №393 ад 29 ліпеня кардынальна змяніў парадак прызначэння намеснікаў старшыні Нацбанка РБ.

Раней, намстаршыні прызначаліся ўпраўленнем НБ РБ з ліку яго чальцоў па прадстаўленні кіраўніка Нацбанка, што меркавала наяўнасць прынамсі тэхнічнай магчымасці падбору намстаршыняў па такім крытэры як прафесіяналізм, адзначае АФН.

Згодна з новым парадкам прызначэння намстаршыні НБ РБ «прызначаюцца на пасады і вызваляюцца ад пасадаў Старшынём Праўлення Нацыянальнага банка з ліку чальцоў Праўлення Нацыянальнага банка па ўзгадненні з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь».

Прафесіяналізм больш не з'яўляецца актуальным і паспяхова заменены на такі крытэр як лаяльнасць намаў у большай ступені да кіраўніка Нацбанка і ў меншай асабіста да кіраўніка краіны (паводле Канстытуцыі чальцы праўлення прызначаюцца Лукашэнкам па ўзгадненні з парламентам).

Варта адзначыць, што супраць пашырэння ўлады кіраўніка Нацбанка і ўразання паўнамоцтваў калегіяльнага органа – праўлення, які меркаваў магчымасць існавання хоць нейкага плюралізму меркаванняў не выказаўся ніводны дзяржорган, які паводле дзеючага заканадаўства павінен узгадняць падобныя змены ў статут Нацыянальнага банка. Гаворка ідзе пра ўрад і асабіста прэм'ера Сідорскага, Камітэт дзяржкантролю і Савет бяспекі Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках