9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліцэнзаванне зноў «уціснулі»

Савет міністраў вызначыў умовы выдачы генеральных ліцэнзіяў на экспарт і імпарт тавараў.

Згодна з пастановай Савета міністраў №980, якая ўступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яе апублікавання, унесеныя змены ў парадак ліцэнзавання ў сферы знешняга гандлю, піша «Штодзённік».

Урадам вызначана, што зараз генеральная ліцэнзія будзе даваць права экспарту і (ці) імпарту асобнага віду тавара, які ліцэнзуецца, у вызначанай ліцэнзіяй колькасці і выдавацца ў строга вызначаных выпадках.

Так, суб'екты гаспадарання змогуць атрымаць генеральную ліцэнзію пры экспарце і (ці) імпарце тавараў у межах вызначаных квотаў, а таксама пры экспарце тавараў уласнай вытворчасці, якія ліцэнзуюцца, і пры імпарце тавараў, якія ліцэнзуюцца, для забеспячэння ўласнай вытворчасці.

Ва ўсіх астатніх выпадках генеральная ліцэнзія будзе выдавацца выключна па рашэнні Савета міністраў пры абавязковым узгадненні з Лукашэнкам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках