9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За патрабаванне альтэрнатыўнай службы – гаўпвахта

1

2 ліпеня быў вызвалены з гаўпвахты палітжаўнер, актывіст «Маладога Фронтe» Андрусь Цянюта.

Афіцыйная версія пакарання – «недобрасумленнае нясенне службы падчас знаходжання ў нарадзе». Але маладафронтавец лічыць гэтае пакаранне незаконным і звязвае гэта з напісаннем заяваў на Альтэрнатыўную Грамадзянскую Службу (АГС) ім і яшчэ некалькімі жаўнерамі, паведамляе сайт «Маладога Фронту».

«Гэтае пакаранне было як прыклад для тых, хто напісаў ці збіраецца пісаць заявы на Альтэрнатыўную Грамадзянскую Службу (АГС) у маёй частцы. Прыклад таго, што можа здарыцца з імі. Таксама ідэолаг нашай часткі, капітан Скіба, распавядаў у іншай роце пра тое, што я буду адбываць пакаранне на гаўпвахце яшчэ да таго, як адбыўся суд. То бок мяне хацелі пасадзіць, але не ведалі, за што. Ну і атрымалась так, што вырашылі мяне пакараць за тое, што я не добрасумленна нёс службу пад час знаходжання ў нарадзе. Але што я парушыў? Мне так і не сказалі», – распавёў Андрусь Цянюта.

Таксама Андрусь Цянюта распавёў пра ўмовы ўтрымання на гаўпвахце: «Я лічу такія ўмовы ўтрымання на гаўпвахце здзекам з асобы. Гэта проста нечалавечае стаўленне да людзей. Жаўнер адбывае пакаранне альбо седзячы, альбо стоячы. Спаць дазваляецца толькі на драўляных дошках і толькі ў адным становішчы – на спіне. Апроч таго, што ўмовы там горшыя чым на «Акрэсціна», самае кепскае, што ў людзей канфіскуюць усе рэлігійныя рэчы, у тым ліку крыжыкі, Бібліі і г.д., што забаронена. Такія рэчы балі канфіскаваны і ў мяне. Я лічу што гаўпвахта – гэта месца, дзе робіцца ўсё, каб прынізіць чалавека не толькі фізічна, але духоўна і маральна.»

Маладафронтавец збіраецца падаваць скаргі ў розныя структуры, у тым ліку і Міністру абароны Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках