13 красавiка 2024, Субота, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна афіцыйна стала бяз'ядзернай дзяржавай

1

Вярхоўная рада заканадаўча зацвердзіла бяз'ядзерны статус Украіны.

Пра гэта паведамляе «Росбалт». У прыватнасці, за прыняцце пастановы «Аб заяве Вярхоўнай рады Украіны «Бяз'ядзернаму статусу Украіны — рэальныя гарантыі» прагаласавалі 345 дэпутатаў з 429 зарэгістраваных.

Згодна з пастановай, кабінет міністраў Украіны павінен забяспечыць падрыхтоўку міжнародна-прававога дакумента, накіраванага на развіццё палажэнняў Будапешцкага мемарандума і стварэнне рэальных міжнародна-прававых гарантыяў нацыянальнай бяспекі бяз'ядзернай Украіны, ажыццявіць неабходныя крокі і працэдурныя фармальнасці адносна яго разгляду і падпісання вядучымі ядзернымі дзяржавамі свету — РФ, Вялікабрытаніяй, ЗША, КНР і Францыяй.

Нагадаем, на красавіцкім саміце па пытаннях ядзернай бяспекі ў Вашынгтоне прэзідэнт Віктар Януковіч заявіў, што Украіна за два гады пазбавіцца ад рэштак высокаўзгабачанага ўрану. Менавіта пасля гэтага Украіна канчаткова здабудзе статус бяз'ядзернай дзяржавы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках