9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам» адключыў сайт газеты «Віцебскі кур'ер»

15

З мінулай ночы не працуе сайт газеты «Віцебскі кур'ер».

Як паведаміла БелаПАН заснавальнік газеты Вольга Карач, сайт абслугоўваецца Віцебскім аддзяленнем РУП «Белтэлекам». »Мы звязаліся з «Белтэлекамам», і нам паведамілі, што паступіла заяўка на блакаванне сайта. Нам далі нумар тэлефона, па якім можна даведацца падрабязнасці, але там ніхто не адказвае», - сказала Карач.

Па яе словах, на дадзены момант наладжаны доступ да навінаў сайта праз рэсурсы Facebook і Twitter.

«Мы баімся, што адключэнне сайта звязана з уступленнем у сілу новага ўказу аб рэгуляванні Інтэрнэта», - падкрэсліла Карач. Яна адзначыла, што сайт газеты не прайшоў усталяваную указам працэдуру рэгістрацыі. «Мы не падавалі заяўку на рэгістрацыю па ідэалагічных прычынах. Мы лічым гэта спробай яшчэ больш узмацніць цэнзуру СМІ», - сказала Карач.

Як паведамілі БелаПАН у Віцебскім аддзяленні «Белтэлекама», з сэрвіснага цэнтра прыйшла заяўка на адключэнне дадзенага сайта. Атрымаць каментар непасрэдна ў сэрвісным цэнтры пакуль не ўдалося.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках