23 красавiка 2024, aўторак, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аргументы и факты»: Беларусь выкарыстала апошні шанец шантажаваць Расею

11

Аляксандр Лукашэнка ў канцы чэрвеня зноў гучна ўварваўся ў расейскую палітыку, піша расейскае выданне «АиФ».

Калі жарсці сціхлі, беларускі кіраўнік паспяшаўся выкласці свой погляд на крызіс. І нават звярнуўся з лістом да расейскіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў: «Газпрам» сам павінен быў Беларусі за транзіт, прэзідэнту і прэм'ер-міністру Расеі можна было не даводзіць справу да скандалу і не наносіць «удар у спіну брацкаму народу». У інтэрв'ю заходнім тэлеканалам Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў суседзяў у жаданні знішчыць беларускую незалежнасць - «нахіліць і накінуць пятлю». У канцы - намёк, што свет клінам на Расеі не сышоўся, у Беларусі «выдатныя адносіны з Іранам, Венесуэлай, паўночнаафрыканскімі дзяржавамі...»

Зрэшты, гэта ўжо звыклая расстаноўка акцэнтаў у выступах Лукашэнкі: ён усім сэрцам да Расеі, а ў адказ - спробы пакрыўдзіць і адкусіць кавалак патлусцей ад квітнеючай эканомікі маленькай, але ганарлівай краіны. Масква ў апошнія некалькі гадоў сапраўды змяняе падыход да стасункаў з Менскам. Зрэшты, спрабуе не накінуць «пятлю», а зняць яе з сябе. Паводле ацэнак эканамістаў, зніжкі і датацыі з боку РФ у адрас урада, які ўзначальвае А. Лукашэнка, за 15 гадоў склалі ўжо каля 50 млрд даляраў.

- Беларуская эканоміка трымаецца на трох кітах, - кажа Дзмітрый Арлоў, гендырэктар Агенцтва палітычных і эканамічных камунікацый. - Па-першае, гэта расейскі рынак збыту для беларускіх тавараў. Па-другое, гэта даходы ад транзітных патокаў паміж РФ і Еўразвязам. Па-трэцяе, гэта танныя расейскія энергарэсурсы, перапрацоўка нафты з перапродажам нафтапрадуктаў на каштоўным эўрапейскім рынку.

Апошняе, бадай, самае галоўнае. Дарэчы, часткай бітвы з Расеяй за танную нафту можна лічыць і нядаўнія дамоўленасці паміж Лукашэнкам і адным з яго новых сяброў - лідэрам Венесуэлы Уга Чавесам. Пастаўкі венесуэльскай нафты праз адэскі порт павінны паказаць: Беларусь можа купляць нафту нетолькі ў Расеі. Абмяркоўваюцца і пастаўкі звадкаванага газу праз парты ў Балтыйскім моры.

Аднак ільготныя пастаўкі нафты з другога боку планеты не будуць цягнуцца доўга. Газ таксама ніхто не будзе пастаўляць бясплатна. Тым часам нават з таннымі расейскімі рэсурсамі ў мінулым годзе адмоўнае сальда гандлёвага балансу Беларусі склала 7 млрд даляраў. Сваіх тавараў за мяжу краіна прадала на 21 млрд даляраў, а купіла на 28 млрд. Каб пакрываць розніцу, захоўваць для сваіх грамадзян бачнасць росквіту, Менску даводзіцца ўсё мацней залазіць у пазыкі. З бюджэтам у 17 млрд даляраў агульны знешні доўг Беларусі з яе паўдзяржаўнай эканомікай склаў звыш 22 млрд даляраў.

Сітуацыя настолькі дрэнная, што Лукашэнка быў вымушаны асабіста займацца прасоўваннем беларускіх тавараў у тыя ж Іран ці Венесуэлу.

- У прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, - тлумачыць З. Арлоў, - абмежаваная канкурэнтаздольнасць.

Адмова Расеі ад значных зніжак на энергарэсурсы робіць гэтыя тавары менш прывабнымі нават для расейскіх спажыўцоў, якія да іх прызвычаіліся.

- Эмацыйнасць нядаўніх выказванняў Аляксандра Лукашэнкі, - падводзіць вынік эксперт, - тлумачыцца, напэўна, тым, што гэта была апошняя магчымасць для агрэсіўнага блефу, шантажу і гандлю за расейскія датацыі. Калі запрацуе газавы «Паўночны паток» і другая чарга нафтавай Балтыйскай трубаправоднай сістэмы, такіх магчымасцяў больш не будзе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках