Азаранка стартавала з перамогі
1- 18.08.2010, 8:54
З перамогі над украінкай Кацярынай Бандарэнкай стартавала беларуска Вікторыя Азаранка на тэнісным турніры ў Манрэалі.
Прызавы фонд турніру складае 2 мільёны даляраў, паведамляе РИА «Новости».
У матчы першага кола Азаранка, пасеяная пад 10-м нумарам, дамаглася ўпэўненай перамогі — 6:1, 6:1. Для гэтага беларусцы запатрабавалася менш за гадзіну.
Суперніцай Азаранкі па наступным матчы можа стаць расейка Марыя Кірыленка, якой трэба будзе стартаваць з сустрэчы з Дамінікай Цыбулкавай са Славакіі.