9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узбекскую спявачку пазбавілі ліцэнзіі за самавольны выступ за мяжой

4

Заслужаная артыстка Узбекістана Феруза Джуманіязава пазбаўленая ліцэнзіі, якая дазваляе займацца гастрольна-канцэртнай дзейнасцю.

Падставай для такога рашэння, як паведамляе Lenta.ru са спасылкай на «Харакат», стала тое, што выканаўца нядаўна выступіла у Таджыкістане без дазволу ўзбекскіх уладаў.

Паводле інфармацыі агенцтва, у сярэдзіне ліпеня спявачка дала ў Таджыкістане некалькі канцэртаў. Пры гэтым яна не мела спецыяльнага дазволу, які выканаўцы павінны атрымліваць у дзяржаўным эстрадна-канцэртным аб'яднанні «Узбекнаво».

Адкліканне ліцэнзіі, як адзначае агенцтва, азначае апроч іншага, што выступы спявачкі не будуць транслявацца па ўзбекскім тэлебачанні і радыё.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках