Алег Басілашвілі: «Узровень жыцця ў Беларусі ўсё ж вельмі нізкі»
72- 18.08.2010, 11:49
Як рэагуюць грамадзяне Расеі на расейска-беларускі канфлікт і фільм «Хросны бацька»?
«Радыё Свабода» прыводзіць меркаванне вядомага артыста і грамадскага дзеяча Алега Басілашвілі:
«Шчыра кажучы, я спрабую ў гэтых схемах асабліва і не разбірацца. Хто каму ў піку — гэта няхай яны там у сябе ў падвалах на брытвах разбіраюцца. Але што тычыцца ўзаемаадносінаў з Беларуссю… Ведаеце, я нядаўна быў у Менску, мне вельмі там спадабалася, шмат парадку і г.д. Толькі дзіўна, чаму беларускія рабочыя працуюць у нас у Расеі на будоўлях, на самых непрэзэнтабельных працах. Значыць, узровень жыцця ў Беларусі ўсё ж вельмі нізкі, нягледзячы на парадак, які навёў там Лукашэнка», - сказаў Алег Басілашвілі.