Курс даляра зноў набліжаецца да 3.000 рублёў
1- 18.08.2010, 12:06
Па выніках таргоў валютамі на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША склаў 2996 рублёў.
Курс расейскага рубля павялічыўся на 0,15 рубля і склаў 98,47 беларускага рубля за адзін расейскі. Курс еўра знізіўся на 8 рублёў і склаў 3845 рублёў.