Азаранка выйшла ў трэцяе кола турніру ў Манрэалі
- 19.08.2010, 10:34
Суперніцай беларускі па трэцім коле цяперашніх спаборніцтваў будзе кітаянка На Лі.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці раўнд на турніры Rogers Cup, які праходзіць у канадскім Манрэалі (прызавы фонд — 2 млн. даляраў ЗША).
18 жніўня яна выйграла ў расейкі Марыі Кірыленкі, у пары з якой нядаўна выйграла турнір у амерыканскім Цынцынаці, 6:4, 6:1. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 40 хвілінаў.