9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская сельгастэхніка губляе рынак РФ

20

Расейскі канцэрн «Трактарныя заводы» (КТК) пры падтрымцы Россельгасбанка прапанаваў аграрнікам новую крэдытную праграму для закупкі тэхнікі.

Прывабныя ўмовы новай праграмы створаць непераадольны бар'ер для беларускай сельгастэхнікі на расейскім рынку, паведамляе АФН.

«Гаворка ідзе пра практычна поўны пералік абсталявання, неабходнага для апрацоўкі глебы, правядзення пасяўных працаў, а таксама пра самі збожжаўборачныя машыны (Аграмаш-Енісей)… Набыць (сельгастэхніку) па крэдытнай лініі Рассельгасбанка можна з першапачатковым унёскам у 10% ад кошту тэхнікі. У якасці закладу выступае сама тэхніка», - кажацца ў прэс-рэлізе КТК.

Наўрад ці запушчаная беларускімі ўладамі ў мінулым годзе праграма ільготнага крэдытавання паставак беларускай тэхнікі ў Расею, якая субсідуецца за кошт беларускага бюджэту, зможа скласці канкурэнцыю абвешчаным Рассельгасбанкам і КТК умовам крэдытавання. У Беларусі атрымалася падключыць да гэтай праграмы найбуйнейшы расейскі банк – Ашчадбанк, аднак гэтая банкаўская ўстанова не спецыялізуецца на працы з расейскімі сельгасвытворцамі – гэты накірунак закрывае Рассельгасбанк (беларуская аналогія – Беларусбанк і Белаграпрамбанк).

Акрамя таго, перспектыва страты расейскага рынку беларускімі вытворцамі ўзмацняецца коштавымі прапановамі расейскіх вытворцаў сельгастэхнікі. Так, напачатку жніўня адно з падраздзяленняў КТК – кампанія Аграмашхолдынг прапанавала 60% зніжку па шырокім пераліку сельгастэхнікі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках