9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск прыехала дакладчык ПАРЕ па Беларусі

6

Сініка Хурскайнен прыехала ў Менск, каб «сабраць інфармацыю, сустрэцца з людзьмі і абмеркаваць тое, што адбываецца ў краіне».

Пра гэта дакладчык па Беларусі камісіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) па палітычных пытаннях заявіла 23 жніўня на сустрэчы з намеснікам старшыні «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі Віктарам Гумінскім, паведамляе БелаПАН.

Паводле словаў Хурскайнен, яе цікавіць сітуацыя ў Беларусі па трох пытаннях - правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства закону. «Я хацела б даведацца, што зроблена ў Беларусі пасля нашага апошняга візіту. Я ведаю, што ёсць і дрэнныя навіны, датычныя вынясення новых смяротных прысудаў», - заўважыла яна.

Візіт дакладчыка ПАРЕ па Беларусі працягнецца тры дні. Сініка Хурскайнен правядзе шэраг афіцыйных сустрэч - з кіраўніцтвам абедзвюх палат «парламента», міністрам юстыцыі Віктарам Галаванавым, генпракурорам Рыгорам Васілевічам, намеснікам міністра замежных спраў Валерыем Варанецкім, міністрам інфармацыі Алегам Праляскоўскім, кіраўніком рабочай групы «парламента» па пытаннях смяротнага пакарання Мікалаем Самасейкам.

Запланаваныя таксама сустрэчы з прадстаўнікамі апазіцыі і НВА.

Апошні раз Хурскайнен была ў Беларусі ў лютым бягучага года разам з папярэднім дакладчыкам ПАРЕ па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні.

У канцы красавіка Сініка Хурскайнен прадставіла праект рэзалюцыі па Беларусі, дзе заклікала Савет Еўропы прыпыніць кантакты на высокім узроўні, але працягнуць дыялог з уладамі і грамадзянскай супольнасцю.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках