9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Свабоду Аўтуховічу!» на Плошчы Перамогі (Фота)

6

Сёння ў Менску каля станцыі метро «Плошча Перамогі» актывісты «Моладзі БНФ» вывесілі расцяжку са словамі «Свабоду Аўтуховічу!».

Нагадаем, што 6 траўня Вярхоўны суд асудзіў прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўлення свабоды з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у перавозцы і захоўванні пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі.

Праваабаронцы лічаць Аўтуховіча і іншых асуджаных па крымінальнай справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў палітвязнямі, паказваючы на сур'ёзныя працэсуальныя парушэнні, зафіксаваныя падчас суду.

47-гадовы Мікалай Аўтуховіч ужо неаднаразова праводзіў галадоўкі пратэсту. Адна з яго галадовак доўжылася з 16 красавіка па 16 ліпеня 2009 года. За гэты час Аўтуховіч схуднеў на 35 кг.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках