Азаранка была траўмаваная і перапыніла гульню
- 24.08.2010, 8:57
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка з-за траўмы нагі не змагла дагуляць паўфінальны матч супраць расеянкі Веры Званаровай.
Гэта адбылося на жаночым турніры Rogers Cup (Манрэаль, Канада) з прызавым фондам 2 млн. даляраў, паведамляе БелаПАН.
Пасля прайгранага першага сету 6:7 і пры ліку 0:1 у другой партыі Азаранка адмовілася ад працягу гульні.
Яшчэ адна расеянка, Святлана Кузняцова, саступіла ў паўфінале датчанцы Караліне Вазняцкі - 6:2, 6:3.
На турніры ў Цынцынаці ў парным разрадзе Максім Мірны і Махеш Бхупаці дайшлі да фіналу, дзе ў двух сэтах саступілі Бобу і Майку Браянам - 3:6, 4:6.