9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дакладчык ПАРЕ нагадала беларускім уладам пра правы чалавека

5

Скасаванне ці ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне з'яўляецца не адзіным пытаннем, ад развязвання якога залежыць вяртанне Беларусі статусу спецзапрошанага ў ПАРЕ.

Пра гэта заявіла дакладчык па Беларусі камісіі па палітычных пытаннях ПАРЕ Сініка Хурскайнен у аўторак у Менску, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Гэтае пытанне з'яўляецца не адзіным, але галоўным. Ёсць яшчэ пытанні па свабодзе СМІ, сітуацыі з правамі чалавека і, вядома, дэмакратыі», - адзначыла Хурскайнен, адказваючы на пытанне журналістаў у рамках сваёй сустрэчы з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый Беларусі.

Гаворачы пра праблематыку смяротнага пакарання, дакладчык па Беларусі сказала, што ў Парламенцкай Асамблеі «натуральна» будуць улічваць думку беларускага грамадства пра гэтае пытанне.

Хурскайнен заявіла, што знаходзіцца ў Беларусі з мэтай падрыхтоўкі справаздачы пра сітуацыю ў краіне. «Асноўнымі напрамкамі працы Савета Еўропы з'яўляюцца правы чалавека, дэмакратыя, вяршэнства закона. Па гэтых пытаннях я і працую ў Беларусі», - адзначыла прадстаўнік ПАРЕ. Акрамя таго, праінфармавала яна, у ходзе візіту будзе вывучаная сітуацыя, звязаная з выкананнем рэкамендацый Асамблеі, якія былі выкладзеныя ў адрас Беларусі раней.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках