24 красавiка 2024, Серада, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Справедливая Россия»: Няўжо дрэнна, што стаўленне да Лукашэнкі ў Маскве змянілася?

39

Апарат партыі «Справедливая Россия» падрыхтавала матэрыял пра сітуацыю ў Беларусі.

Прыводзім яго тэкст цалкам:

У Менску прайшла цырымонія падпісання мемарандуму аб стратэгічным партнёрстве паміж апазіцыйнымі партыямі Беларусі. Дакумент называецца «Заява аб каардынацыі сумеснай дзейнасці падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі». Як вынікае з тэксту дакумэнта, апазіцыйныя партнёры дамовіліся аб сумесным вылучэнні дэмакратычных прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, аб арганізацыі сумеснага назірання за ходам кампаніі, а таксама аб каардынацыі вулічных пратэстаў супраць фальсіфікацыі на выбарах. Гаворка пра вызначэнне адзінага кандыдата ад апазыцыі на сустрэчы не ішла.

Аднак не абышлося без скандалу, вінаватай у якім стала партыя «Беларускі народны фронт» (БНФ). Напярэдадні кандыдат у прэзідэнты ад БНФ Рыгор Кастусёў разам з лідэрам партыі Аляксеем Янукевічам прэзентавалі «Маніфест аб абароне нацыянальных інтарэсаў». У маніфесце гаворыцца, што «небяспека палітычнай і эканамічнай незалежнасці Беларусі і свабодзе яе грамадзянаў зыходзіць не толькі ад сённяшняга рэжыму, але і ад вышэйшых палітычных колаў Расеі і звязаных з імі алігархаў». «Аб'яднанне апазыцыйных сілаў толькі супраць Лукашэнкі - слабая пазіцыя», - гаворыцца ў маніфесце, прапаноўваем апазіцыі аб'яднацца «не проста супраць каго-небудзь, а на абарону нацыянальных інтарэсаў». Паводле гэтага дакумента, БНФ адмаўляецца ад дапамогі Расеі і заклікае ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты далучыцца да гэтай дэкларацыі. Пры гэтым у маніфесце ідзе гаворка, што «тыя палітыкі, якія не падпішуць яго, будуць абвешчаныя здраднікамі інтарэсаў беларускага народа і стаўленікамі Крамля».

Абнародаванне маніфесту зрабіла на сустрэчы апазіцыі эфект разарванай бомбы. Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» абвінаваціла БНФ у абслугоўванні інтарэсаў афіцыйнага Менска. Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Дзмітрый Бандарэнка заявіў газеце «Коммерсант», што аўтары гэтай ініцыятывы «апошнім часам ухіляюцца ад масавых акцый апазыцыі, і іх нават не было на мітынгу з патрабаваннем міжнароднага расследавання выкрадання лідэраў апазіцыі». Паводле словаў Бандарэнкі, «ніхто з адэкватных беларускіх палітыкаў не падпіша гэты недарэчны маніфест».

Акрамя таго, у кіраўніцтве «Еўрапейскай Беларусі» выклікае пытанне час з'яўлення маніфэсту, апублікаванага ў той момант, «калі пазіцыя Расеі па стаўленні да апошняй дыктатуры Еўропы пачынае змяняцца». У выніку «еўрапейцы» абвінавацілі БНФ у нежаданні дамагчыся «змены дыктатарскага рэжыму». «Што дрэннага ў тым, што сёння менавіта Масква зноў прыцягвае ўвагу да расследавання спраў зніклых, гаворыць пра карумпаванасць дыктатара Лукашэнкі і яго атачэння?» - гаворыцца ў распаўсюджанай у Менску заяве «Еўрапейскай Беларусі».

Актывізацыю апазіцыі назіральнікі ў Менску тлумачаць чаканнямі таго, што прэзідэнцкія выбары пройдуць у краіне датэрмінова. Спачатку беларускія ўлады паведамілі пра намер правесці выбары ў лютым 2011 года. Аднак большасць экспертаў і палітыкаў схіляюцца да таго, што выбары пройдуць да канца гэтага года.

Матэрыял падрыхтаваны Міжнародным упраўленнем Апарату партыі СПРАВЕДЛИВАЯ РОССИЯ.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках