Нафта істотна падаражэла
1- 3.08.2010, 8:58
Афіцыйны кошт нафты WTI (Light Sweet) на тэрміновай таварнай біржы New York Mercantile Exchange (NYMEX) у Нью-Ёрку па выніках таргоў 2 жніўня склаў 81,34 дал./бар.
Афіцыйны кошт нафты Brent на электроннай таварнай біржы InterContinental Exchange Futures Europe (IСE Futures Europe) павялічыўся на 2,64 дал. і склаў 80,82 дал./бар.
Дадатная дынаміка ў коштах па пагадненнях выкліканая працягам спекулятыўнага набыцця нафтавых ф'ючэрсаў, якому сёння працягвае спрыяць танны даляр, паведамляе РБК.
Да канца мінулага тыдня даляр апусціўся да трохмесячнага мінімуму адносна кошыку шасці вядучых сусветных валютаў.
Нагадаем, кошты на нафтавыя ф'ючэрсы па выніках таргоў 30 ліпеня выраслі за дзень у сярэднім на 0,8% і ўсталяваліся вышэй за ўзровень 78 дал./бар. Пры гэтым кошт нафты Brent дасягнуў максімальнага значэння за шэсць тыдняў, а кошт нафты WTI (Light Sweet) - максімуму за пяць гандлёвых дзён.
Акрамя таго, у цэлым за ліпень нафта на біржах істотна падаражэла: кошт нафты WTI павялічыўся на 3,32 дал./бар., ці на 4,4%, а кошт нафты Brent вырас на 3,17 дал./бар., ці на 4,2%.