9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўская амбасада адкрыла выставу «Памяць пра Грунвальдскую перамогу»

5

Выстава «Памяць пра Грунвальдскую перамогу», арганізаваная амбасадай Літвы, адкрыецца ў аўторак у Менску ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Першымі гледачамі экспазіцыі, прысвечанай 600-годдзю Грунвальдскай бітвы, стануць беларусы. Выставу таксама ўбачаць ва Украіне, Расеі, Чэхіі і Аўстрыі, паведамілі БелТА ў музеі.

У гістарычнай бітве пад Грунвальдам 15 ліпеня 1410 года аб'яднаныя сілы Вялікага княства Літоўскага разбілі войскі Нямецкага ордэна. Гэта была адна з самых значных бітваў у гісторыі сярэднявечнай Еўропы.

Сёлета з нагоды святкавання гістарычнай падзеі запланаваныя разнастайныя ўрачыстыя мерапрыемствы па ўсёй Еўропе.

Выстава будзе экспанавацца ў Менску да 29 жніўня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках