10 чэрвеня 2026, Серада, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA: На Сонцы адбыўся магутны выкід плазмы

18

Чакаецца, што плазма дасягне нашай планеты 4 жніўня.

1 жніўня на Сонцы адбыўся магутны каранальны выкід плазмы (зараджаных часціцаў), накіраваны да Зямлі, паведамляецца ў прэс-рэлізе на сайце NASA, перадае Lenta.ru.

Выкід, які адбыўся, зафіксаваны запушчаным у лютым апаратам SDO (Solar Dynamics Observatory), быў не самым вялікім з магчымых, але тым не менш астраномы мяркуюць, што яго наступствы будуць выразна заўважныя на Зямлі 4 жніўня (сонечная плазма рухаецца з велізарнай - каля мільёна кіламетраў у гадзіну - хуткасцю і здольная дасягнуць нашай планеты за тры дні). Навукоўцы чакаюць, што ў сераду ў высокіх шыротах можна будзе назіраць палярныя ззянні, якія з'яўляюцца вынікам узаемадзеяння зараджаных часціцаў з малекуламі атмасферных азоту і кіслароду. Часціцы сонечнай плазмы сутыкаюцца з газамі, «сцякаючы» па лініях магнітнага поля, якое атачае Зямлю.

З меркаваннем амерыканскіх астраномаў пра хуткае праяўленне наступстваў выкіду на Зямлі згодныя не ўсе іх калегі. Так, супрацоўнік Лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі Сонца фізічнага інстытута імя Лебедзева (ФІАН) Сяргей Богачоў лічыць, што плазма рухаецца не дакладна ў накірунку да Зямлі. Навуковец адзначае, што SDO не можа «бачыць» Сонца ў перспектыве, таму толькі з яго дапамогай немагчыма дакладна вызначыць накірунак выкіду. У той жа час каранограф, якім абсталяваная арбітальная абсерваторыя SOHO, паказаў, што плазма не павінна «сустрэцца» з Зямлёй. Словы Богачова прыводзіць РІА Новости.

Як адзначаюць спецыялісты NASA, успышка, якая адбылася, незалежна ад таго, дойдзе яна да Зямлі ці не, можа служыць сігналам паступовага «абуджэння» Сонца. Апошні максімум актыўнасці прыйшоўся на 2001 год, а пасля зорка ўвайшла ў фазу мінімуму актыўнасці, якая анамальна зацягнулася.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках