Абмежаванне руху ў Менску: некаторыя вуліцы зачыняць да лістапада
17- 3.08.2010, 15:51
УДАІ Менска папярэджвае кіроўцаў аб абмежаванні руху на некаторых сталічных вуліцах.
Вуліцы зачыняць у сувязі з будаўніча-рамонтнымі працамі, паведамляе interfax.by.
«У сувязі з будаўніцтвам інжынерных сетак на праезжай частцы пр. Пераможцаў, да 23:00 19 лістапада 2010 года будзе зачынены рух транспартных сродкаў на ўчастку ад пр. Машэрава да вул. Мельнікайтэ ў накірунку ад МКАД да пр. Незалежнасці», - паведамілі ў аўторак ва УДАІ Менска.
Таксама ў сувязі выкананнем працаў па замене бартавога каменя на вул. Ротмістрава абмяжоўваецца рух транспартных сродкаў да 5:00 23 жніўня, паведамілі ў ДАІ.
Акрамя гэтага, у сувязі з выкананнем працаў па упарадкаванні дэфармацыйных швоў, на вул. Кальварыйскай абмяжоўваецца рух транспартных сродкаў да 9 жніўня 2010 года, паведамілі ў ДАІ.
У сувязі з капітальным рамонтам бульвара Шаўчэнкі абмяжоўваецца рух транспартных сродкаў з 8:00 28 жніўня да 5:00 30 жніўня, з 8:00 4 верасня да 5:00 6 верасня, паінфармавалі ў ДАІ.
Таксама ў сувязі капітальным рамонтам вул. З.Бядулі - вул.Першамайскай ад вул. Казлова да вул. Захарава абмяжоўваецца рух транспартных сродкаў з 7:00 14 жніўня да 24:00 15 жніўня, паведамілі ў ДАІ.
З-за рэканструкцыі пр. Партызанскага, ад вул. Васняцова да вул. Жылуновіча да 31 жніўня будзе абмежаваны рух транспартных сродкаў, паведамілі суразмоўцы агенцтва. У сувязі з выкананнем працаў па рэканструкцыі транспартнай развязкі пр. Дзяржынскага - пр. Жукава, абмежаваны рух транспартных сродкаў па пр. Жукава.
Акрамя гэтага, з-за капітальнага рамонту вул. Купрэвіча ад МКАД да вул. Русіянава, закрыты рух усіх тыпаў транспарту на перыяд выканання працаў, да 24:00 гадзінаў 1 верасня, паведамілі ў ДАІ.