Аляксандра Глеба завуць у «Фулхэм»
8- 3.08.2010, 17:44
Новы галоўны трэнер «Фулхэма» Марк Х'юз праяўляе цікавасць да паўабаронцы «Барселоны» Аляксандра Глеба.
Беларус не змог замацавацца ў асноўным складзе каталонцаў і мінулы сезон правёў у «Штутгарце» на правах арэнды, паведамілі «Вести».
У Аляксандра быў варыянт працягнуць выступаць у Германіі, але ён выявіў жаданне вярнуцца ў Англію.
Чакаецца, што «Фулхэм» возьме Глеба ў арэнду.
Кіраўніцтва клуба вылучыла Х'юзу 25 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў на трансферныя патрэбы. Настаўнік мае намер узмацніць склад, каб прынамсі паўтарыць леташні поспех каманды. Як бачым, лонданцы возьмуць шэраг футбалістаў у арэнду.