Штангэ: Задача-мінімум - прабіцца ў стыкавыя матчы
6- 30.08.2010, 9:41
Галоўны трэнер зборнай Беларусі Бернд Штангэ заявіў, што перад яго камандай пастаўленая задача заваяваць пуцёўку на чэмпіянат Еўропы-2012 у Польшчы і Украіне.
«Складаныя супернікі, і нам будзе цяжка. Аднак мэта - паехаць на чэмпіянат Еўропы. Задача-мінімум - прабіцца ў стыкавыя матчы. Трэба паспрабаваць выкарыстаць свой шанец. Хачу падкрэсліць, што мара можа стаць рэальнасцю толькі ў тым выпадку, калі ўсе, ад каго залежаць вынікі зборнай, выкладуцца на сто адсоткаў. І трэнеры, і футбалісты, і ўрачы. Калі штосьці пойдзе не так, узнікнуць арганізацыйныя непарадкі, праблемы ў клубах, дык шанцы будуць імкнуцца да нуля. І трэба дакладна гэта ўсведамляць», - цытуе нямецкага трэнера беларускай зборнай сайт Championat.ru
Зборная Беларусі згуляе ў групе «D» разам з камандамі Францыі, Румыніі, Босніі і Герцагавіны, Албаніі і Люксембурга.