9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З верасня падаражэе мяса, а з кастрычніка - малако

20

Мінсельгаспрад Беларусі ініцыюе павелічэнне закупачных коштаў на прадукты.

Пра гэта на абласным навукова-практычным семінары-нарадзе па пытаннях стратэгіі развіцця АПК Віцебскай вобласці паведаміла першая намесніца міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Надзея Каткавец, перадае БелТА.

Праект пастановы Саўміна аб падвышэнні закупачных коштаў на свініну, ялавічыну і малако падрыхтаваны. Закупачныя кошты на свініну і ялавічыну прапануецца павялічыць у верасні ў залежнасці ад катэгарыйнасці мяса, у кастрычніку на малако - на 10%.

Каментуючы прапанову Мінсельгаспрада, Каткавец адзначыла, што сітуацыя, якая склалася на расейскім харчовым рынку, дазволіла беларускім малакаперапрацоўчым прадпрыемствам напрацаваць дастатковы запас трываласці. З 27 жніўня ў Расейскай Федэрацыі павялічыўся закупачны кошт на малако - зараз ён складае амаль Br1,9 тыс. у эквіваленце за літр.

«Беларускія малаказаводы вытрымалі два падвышэнні кошту, і ў іх дастаткова сродкаў, каб гэтай выручкай падзяліцца з сельгасвытворцамі», - лічыць першая намесніца міністра.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках