9 чэрвеня 2026, aўторак, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Коля Лукашэнка пойдзе ў школу ў Бараўлянах?

44

Магчыма, малодшы сын беларускага кіраўніка пойдзе ў першы клас Бараўлянскай школы, абсталяванай не толькі навучальнымі класамі, але і некалькімі трэнажорнымі заламі і басейнам.

Як стала вядома БелаПАН, 1 верасня Аляксандр Лукашэнка плануе прыняць удзел у адкрыцці вучэбна-педагагічнага комплексу «дзіцячы сад-сярэдняя школа» ў вёсцы Бараўляны (Менскі раён).

Цалкам можа быць, што ў першы клас менавіта гэтай школы пойдзе яго малодшы сын Коля Лукашэнка, якому сёння спаўняецца 6 гадоў.

Аднак у прэс-службе кіраўніка дадзеную інфармацыю пакуль не каментуюць.

Нагадаем, раней журналісты меркавалі, што Коля будзе вучыцца ў школе ў Астрашыцкім гарадку, размешчанай непадалёк ад рэзідэнцыі прэзідэнта. Хадзілі таксама чуткі, што сын Лукашэнкі будзе залічаны ў кадэцкі корпус. Аднак ні адна з версій пакуль афіцыйна не пацверджаная.

Паводле інфармацыі з афіцыйнага сайта аддзела адукацыі Менскага райвыканкама, вучэбна-педагагічны комплекс «дзіцячы сад-сярэдняя школа» ў вёсцы Бараўляны разлічаны на 950 месцаў: сярэдняя школа - 720 месцаў, дзіцячыя яслі-сад - 230 месцаў.

Трохпавярховы будынак навучальнай установы ўключае: пачатковыя класы (навучальныя і гульнявыя пакоі, спальныя і гардаробныя памяшканні); 5-11 класы (навучальныя класы, лабараторыі фізікі, хіміі і біялогіі, лінгафонныя кабінеты, кабінеты інфарматыкі, дапрызыўнай падрыхтоўкі, студыя мадэлявання, студыя харэаграфіі, цэнтр патрыятычнага выхавання); бібліятэку з чытальнай залай; актавая зала; спартыўныя залы (гульнявы, гімнастычны), трэнажорная залы, басейн (чатыры дарожкі); майстэрні па апрацоўцы тканін, металу і дрэва, кабінет кулінарыі; кабінет лекара з працэдурным пакоем, фізіятэрапеўтычны кабінет , інгалятар; абедзенная зала на 240 пасадачных месцаў.

У новай школе будуць працаваць 69 педагагічных работнікаў, 63 чалавекі техперсанала, два медработнікі. Школа прымае навучэнцаў з мікрараёнаў вёсак Бараўляны, Копішча, Валяр'янава, Драздова і пасёлка Вопытны.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках