Курс даляра павялічыўся да Br3014
1- 31.08.2010, 17:23
Па выніках таргоў валютамі 31 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША павялічыўся на 2 рублі і склаў 3014 рублёў.
Курс расейскага рубля панізіўся на 0,58 рублёў і склаў 97,65 беларускіх рублёў за адзін расейскі. Курс еўра панізіўся на 19 рублёў да 3813 рублёў, паведамляе АФН.