10 чэрвеня 2026, Серада, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Створанае першае трохмернае відэа звышновай зоркі, якая выбухнула

3

Астраномы ўпершыню атрымалі трохмерную выяву выбуху звышновай зоркі.

Яны выкарыстоўвалі ўсталяваны ў Чылі звышмагутны тэлескоп для назірання за зоркай SN 1987А, размешчанай у Вялікім Магеланавым воблаку на адлегласці ў 168 тысячаў светлавых гадоў ад зямлі, перадае NEWSru.com са спасылкай на ВВС.

Выяўленая ў 1987 годзе, гэта была першая за папярэднія 383 гады звышновая зорка, якую атрымалася адрозніць няўзброеным вокам. Трохмерная мадэль, створаная пры ўдзеле мастака, паказвае, што выбух быў магутней за іншыя, а рэшткі зоркі набылі незвычайную форму. Акрамя таго, разлёт рэчыва ў некаторых накірунках таксама быў незвычайна магутным і хуткім.

Гэты відэаматэрыял спачатку дэманструе зорку SN 1987A, зазнятую праз тэлескоп, а затым выява змяняецца на выкананую мастаком рэканструкцыю, якая паказвае розныя элементы звышновай: два знешніх кальца, адно ўнутранае, і дэфармаваны матэрыял, размешчаны ўнутры.

Гэты феномен быў прадказаны створанымі раней кампутарнымі мадэлямі звышновых зорак, якія дазволілі прыйсці да высновы, што падчас іх утварэння магчымыя значныя парушэнні стабільнасці працэсаў, якія адбываюцца.

Пры выбуху першыя порцыі матэрыі вылецелі з хуткасцю ў 100 мільёнаў км/г - гэта ў 100 з лішкам тысячаў разоў хутчэй за пасажырскі самалёт.

Але нават на такой неверагоднай хуткасці ім запатрабавалася 10 гадоў, каб дасягнуць ужо сфармаванага да таго часу кальца газу і пылу, вывергнутых зоркай падчас згасання. Наступная порцыя матэрыі рухалася з хуткасцю, у дзесяць разоў меншай, і падагравалася радыёактыўнымі элементамі, створанымі пры выбуху.

Звышновымі зоркамі называюць выбухі зорак, якія важаць у 50-100 разоў больш за Сонца, на апошняй стадыі іх эвалюцыі. Калі на зорках згарае ўвесь запас тэрмаядзернага гаручага і ціск газу падае, яны выбухаюць пад дзеяннем уласнай гравітацыі.

Назіранні за звышновымі дазваляюць навукоўцам даследаваць аддаленыя галактыкі, заканамернасці эвалюцыі зорак, а таксама зразумець, як развіваўся Сусвет. Выбухі звышновых з'яўляюцца крыніцай цяжкіх элементаў, з якіх складаецца Зямля. Звышновыя часцей за ўсё выяўляюць выпадкова - сучасныя тэлескопы не могуць кругласутачна кантраляваць усю нябесную сферу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках