Беларускія дыетолагі рэкамендуюць есці бульбу
40- 13.09.2010, 12:07
Бульба, капуста і памідоры абавязкова павінны прысутнічаць у штодзённым рацыёне беларусаў, лічаць дыетолагі.
«Лепш за ўсё есці прадукты, якія растуць там, дзе ты нарадзіўся, і на якіх вырасла не адно пакаленне продкаў, - кажа галоўны пазаштатны дыетолаг Камітэта па ахове здароўя Менгарвыканкама Марына Папова. - Арганізм да іх адаптаваўся, таму пажыўныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў родных гародніне, садавіне, ягадах, добра засвойваюцца».
Але паколькі бульба ўтрымлівае не толькі вітаміны групы В, С, калій, магній, марганец, але і шмат вугляводаў. Таму кожны дзень даросламу чалавеку неабходна з'ядаюць не больш за два-тры сярэднія вараныя клубні, піша «Менскі кур'ер».
Іншая нацыянальная гародніна - белакачанная капуста. Урачы рэкамендуюць ўключаць у штодзённае меню і гэты прадукт.
Што датычыць памідораў, дык беларускія дыетолагі запэўніваюць, што ў іх ёсць і сератанін - гармон шчасця, а таксама цірамін - арганічнае злучэнне, якое пераўтвараецца ў сератанін ўжо непасрэдна ў арганізме. Дзякуючы чаму памідоры можна есці ў якасці натуральных антыдэпрэсантаў.