Валавы знешні доўг дасягнуў 45,5% ВУП
32- 15.09.2010, 10:47
Паводле дадзеных Нацбанка, на абслугоўванне знешняга доўгу за першае паўгоддзе было накіравана $2470.3 мільёны.
Валавы знешні доўг Беларусі на 1 ліпеня 2010 года дасягнуў $23171 млн, што складае 45,5% ВУП, павялічыўшыся на $1110.7 млн. (5,0%) з пачатку года, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка. У другім квартале велічыня знешняга доўгу павялічылася на $927.5 млн. (4,2%) пасля росту на $183.2 млн. (0,8%) у першым квартале, паведамляе АФН.
У пераліку на душу насельніцтва валавы знешні доўг на 1 ліпеня склаў $2,447 супраць $2,327 на 1 студзеня бягучага года і $1,596 тыс. на 1 студзеня мінулага года.
Паводле дадзеных Нацбанка РБ, на абслугоўванне знешняга доўгу за першае паўгоддзе было накіравана $2470.3 млн. (10,5% ВУП ці 18,5% экспарту), з якіх $2197.3 млн. склалі выплаты па асноўным доўгу, а $273 млн. – на плацяжы па адсотках.
За 2009 год валавы знешні доўг Беларусі вырас на $6906.2 млн. (45,6%) да $22060.3 млн.