У гомельскай бальніцы пацыентаў накармілі ртуццю
5- 15.09.2010, 13:05
14 верасня пацыенты лор-аддзялення адной з бальніц Гомеля падчас абеду ў сталовай выявілі ў сваіх талерках ртуць.
Пра гэта яны паведамілі ў міліцыю. На месца здарэння выехалі супрацоўнікі МНС і міліцыі.
Як паведамілі БелаПАН ва УУС, на месцы было ўстаноўлена, што ў сухажарачнай шафе раздаткавага памяшкання лопнула колба ртутнага тэрмометра. Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца здарэння, высветлілі, што ў трох талерках знаходзіцца ртуць агульнай вагой больш за 1 грам.