9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расею могуць навадніць танныя беларускія цыгарэты

11

Расейскія вытворцы тытунёвых вырабаў звярнуліся да прэм'ер-міністра Уладзіміра Пуціна з просьбай не змяняць тэхнічны рэгламент.

У адваротным выпадку яны баяцца захопу рынку беларускімі вытворцамі цыгарэтаў.

У лісце адзначаецца, што расейскі тэхнічны рэгламент на тытунёвую прадукцыю часткова набыў сілу толькі тры месяцы таму, а працоўная група ЕўрАзЭС ўжо распрацавала новы праект тэхрэгламенту, паведамляе РБК. Там прапануецца на абодвух вялікіх баках пачка павялічыць памер папераджальных надпісаў аб шкодзе тытуню да 50% ад іх плошчы і ўвесці графічныя малюнкі, якія дэманструюць разбуральныя наступствы палення.

Невялікія тытунёвыя фабрыкі заклапочаныя неабходнасцю новых інвестыцыяў у мадэрнізацыю вытворчасці. «У выпадку ўвядзення дадатковых неабгрунтаваных патрабаванняў нашым прадпрыемствам запатрабуецца зрабіць яшчэ вялікія інвестыцыі, што на фоне павелічэння акцыза адмоўна адаб'ецца на фінансавым становішчы прадпрыемстваў», - кажацца ў звароце да прэм'ера.

Вытворцы цыгарэтаў таксама лічаць заўчасным ўвядзенне вызначэння «самазатухаючая цыгарэта», паколькі няма доказаў, якія пацвярджаюць зніжэнне ўзроўню пажаранебяспекі пры выкарыстанні такой прадукцыі. Не згодныя яны і на забарону тэрмінаў «лёгкія» і «мяккія».

«Калі нас паставяць перад неабходнасцю правядзення мадэрнізацыі, мы не зможам гэтага зрабіць з-за адсутнасці сродкаў, і тады беларускія вытворцы могуць заняць увесь сегмент танных цыгарэтаў у Расеі», - заявіў адзін з аўтараў звароту Ігар Маісееў.

На думку экспертаў, бізнэсу транснацыянальных тытунёвых кампаніяў новыя правілы не нанясуць істотных стратаў, паколькі тыя маюць дастаткова сродкаў для дадатковай мадэрнізацыі вытворчасці. Расейскія фабрыкі, якія выпускаюць пераважна танныя цыгарэты, у выпадку разарэння наўрад ці зацікавяць сусветных гігантаў, якія ў большай ступені сканцэнтраваныя на выпуску дарагіх цыгарэтаў, лічыць адзін з гульцоў рынку.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках