9 чэрвеня 2026, aўторак, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Жлобіна расплаціўся з таксістам цацачнымі грашыма

9

Маладому чалавеку трэба будзе адказаць за махлярства.

А другой гадзіне ночы пажылы таксіст падвёз жыхара Жлобіна да бара каля трасы на выездзе з райцэнтра. Расплаціўся хлопец быццам бы расейскімі рублямі. Але калі кіроўца раніцай панёс банкноту ў абменны пункт, касір адразу патэлефанавала ў міліцыю. Патлумачыўшы таксісту, што ён трымае ў руках усяго толькі цацачныя грошы, хоць і вельмі падобныя да сапраўдных. Толькі замест надпісу «білет Банка Расеі» на купюры значылася: «білет банка прыколаў», піша «Камсамольская праўда ў Беларусі».

«Гэтая сувенірная банкнота ў пяць тысяч рублёў не з'яўляецца падробкай, таму што змяшчае папярэджанне: не прызначана для рэалізацыі. Але абвінавачаны падмануў кіроўцу пры разліку, таму ўзбуджаная крымінальная справа за махлярства. Асобу маладога чалавека неўзабаве ўстанавілі, цяпер ён пад падпіскай аб нявыездзе, вядзецца следства», - паведамілі ў Жлобінскім РАУС.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі пажылыя людзі церпяць з-за розыгрышу. У міліцыі распавядаюць пра шматлікія інцыдэнты, калі бабулі прыходзяць у абменныя пункты, каб здаць «білеты банка прыколаў», знойдзеныя на вуліцах у Гомелі. Нярэдка з дапамогай жартоўных грошай ашуканцы падманваюць прадаўцоў, таксістаў, банкаўскіх работнікаў і ў самой Расеі. Раней паведамлялася, што ў адным з абменных пунктаў Масквы махляр здолеў набыць 23 тысячы даляраў, заплаціўшы за іх тымі ж «прыкольнымі грашыма».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках